Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Невядомы Магілёў. Вяртанне.

    25 лістапада 2017 года вучні 11”Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г. Магілёва” ў рамках 6-га школьнага дня наведалі фотавыставу “Невядомы Магілёў. Вяртанне”, якая расказвае пра жыццё нашага роднага горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
    Самай яркай старонкай гісторыі горада дваццатага стагоддзя стала гераічная абарона Магілёва ў 1941 годзе, упісаная залатымі літарамі не толькі ў беларускі, але і ў сусветны ваенны летапіс.
    У гады акупацыі Магілёў не скарыўся ворагу: ужо ў канцы 1941 года ў горадзе дзейнічала больш чым 400 падпольшчыкаў.
    28 чэрвеня 1944 года Магілёў быў вызвалены.
    Напярэдадні 35-й гадавіны Перамогі Магілёў быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені за мужнасць і гераізм, якія праявілі жыхары горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння гараджане і ветэраны шануюць памяць загінуўшых у той крывавай вайне.
    Юных магіляўчан уразілі фатаграфіі, на якіх адлюстраваны эпізоды-падзеі жыцця роднага горада ў гады акупацыі.
    Гарадскія руіны, людскія пакуты, разбураныя надзеі, трывожны бязгучны звон царкоўных вежаў, аглушальны маўклівы плач… – усё гэта бачылася і   чулася падчас прагляду фотавыставы.
    Колеры фатаграфій адлюстроўваюць тагачаснае жыццё: небяспечнае, трывожнае, галоднае, невыноснае…
    Гледзячы на фотаздымкі, адчуваеш спачуванне тым, каму выпаў цяжар ваенных выпрабаванняў і гонар за смеласць, адвагу, сумленную працу тых, дзякуючы каму наш родны Магілёў стаў квітнеючым, шчаслівым горадам для сваіх жыхароў, для нас з вамі                                                                                                              

Класны кіраўнік 11 ”Б”класа

Петрачэнка Валянціна Сяргееўна

<< Вернуться на предыдущую страницу