Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Падарожжа ў прыроду

Свет прыроды, у якім мы жывем, надзвычай багаты і разнастайны. Гэта вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку. І волат-зубр, і дробная мурашка, і звонкагалосы салавейка, і важны мядзведзь – гаспадары прыроды.

Каб пазнаеміцца з чароўным светам прыроды, пачуць шчэбет птушак ранняй раніцай, прайсціся па вузкай сцяжынцы ў бярозавым гаі, паназіраць за зладжанай працай мурашоў, удыхнуць ландышавы пах  вучні 2 “Г” класа адправіліся ў падарожжа ў чароўны свет прыроды. Рабяты чыталі вершы аб прыгажосці роднага краю, адгадвалі загадкі, рэбусы, слухалі спеў птушак у лесе, збіралі букеты кветак. У час падарожжа карысталіся правіламі паводзін у лесе і каля вадаёмаў.

Падарожжа было  пазнавальным, цікавым, захапляльным. Вучні зразумелі, што нам усім трэба  пазнаваць прыроду, любіць і берагчы.

Худалей Г.М., загадчык бібліятэкі

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу