Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мова-чараўніца

Гісторыя ўзнікнення школьнай парты і ранца

Школа звязана для нас не толькі з першымі настаўнікамі, сябрамі, але і з тымі атрыбутамі, без якіх мы не ўяўляем вучня. Парта, ранец – кожны з гэтых прадметаў мае сваю цікавую гісторыю.

Такі прадмет мэблі, як школьная парта, з’явіўся толькі ў канцы 19 стагоддзя. Былі ў даўніну спецыяльныя прыстасаванні для пісьма –канторка, паставец. Яны і паслужылі прататыпамі для парт. У 19 стагоддзі павялічвалася колькасць граматных людзей, але і колькасць пацыентаў у акулістаў таксама пачала расці. На гэта звярнуў увагу малады ўрач Фёдар Фёдаравіч Эрысман у 1870 годзе і не толькі даказаў, што вучэнне псуе зрок, але і прапанаваў выйсце – канструкцыю новай вучнёўскай парты. Яе так і пачалі называць “парта Эрысмана”. Ад звычайнага стала яна адрознівалася нахілам сталешніцы і тым, што была злучана з лаўкай. Першапачатковы варыянт гэтай парты быў аднамесны. Выраблялі такую мэблю з дубу – для трываласці. Пазней другі энтузіяст студэнт Пётр Караткоў удасканаліў парту Эрысмана. Іменна ён зрабіў яе двухмеснай, што дазволіла значна сэканоміць рабочае месца ў класах, і прыдумаў знакамітую адкідную крышку, каб дзецям было зручней уставаць з-за парты. Паколькі ў вясковых школах не было шафаў, ён прапанаваў змясціць з боку парты кручкі для сумак, а пад сталешніцай зрабіць зручныя паліцы для кніг і сшыткаў. Яшчэ палыбленні для чарніліц, жалабкі для пер’яў і алоўкаў – вось перад намі парта, якую мы так добра помнім калі не асабіста, то па старых фільмах дакладна.

Школьная сумка, як асобны аксэсуар, таксама з’явілася ў 19 стагоддзі. Да таго дзеці насілі падручнікі стосікамі, перавязаўшы іх рамнём. У вясковых школах карысталіся мяшэчкамі з даматканага сукна. Партфелі ў тыя часы яшчэ не мелі ручак і выкарыстоўваліся канторскімі служачымі і чыноўнікамі. У канцы стагоддзя нарэшце ручкі ў партфеля з’явіліся, і яны актыўна сталі ўжывацца школьнікамі. Крыху пазней ранцы ўдасканалілі лямкамі. Ідэю і назву ўзялі ў ваенных – армейскія ранцы былі вядомы яшчэ з 18 стагоддзя. У савецкія часы мяняўся ў асноўным матэрыял, з якога выраблялі школьныя партфелі і ранцы. У цяжкія гады пасля рэвалюцыі іх пачалі вырабляць з картона, абклеенага тканінай. Зразумела, катання на горках такія мадэлі не вытрымлівалі. Асаблівай увагі заслугоўваюць “дыпламаты”, якія яркай зоркай пранесліся па небасхіле школьнай моды ў другой палове 80-ых гадоў. Гэта статусная рэч была асабліва важнай для хлопчыкаў.

Вось такая гісторыя школьных парт і ранца, выгляд якіх невядомы сучаснаму школьніку.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу