Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Міжнародны дзень пісьменнасці

Над намі словы ўладараць,
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то дружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
                          С.Грахоўскі

Ці патрэбна сучаснай моладзі пісьменнасць? Сёння гэта пытанне з’яўляецца асабліва актуальным. На першы погляд можа падацца, што ў наш час усё за чалавека могуць зрабіць разумныя машыны: знайсці ў тэксце памылку, выправіць яе. Аднак у той жа час сярод моладзі становіцца прэстыжным жаданне ведаць мову, граматна выкарыстоўваць моўныя сродкі, карыстацца моўнымі нормамі.

12 верасня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі прайшла акцыя “Будзь модным - будзь пісьменным!”, якую арганізавалі вучні 7-ых класаў. Дадзеная акцыя прысвечана Міжнароднаму дню граматнасці, які ва ўсім свеце адзначаецца 8 верасня. Свята было абвешчана ЮНЕСКА ў 1966 годзе па рэкамендацыі “Сусветнай канферэнцыі міністраў адукацыі па ліквідацыі непісьменнасці”, якая адбылася ў Тэгеране ў верасні 1965 года.

Безумоўна, пісьменнасць – адзін з базавых паказчыкаў сацыяльна-культурна-га развіцця насельніцтва, асноўны элемент, неабходны для забеспячэння ўстойлівага развіцця грамадства і асабістага росту.

У межах акцыі вучні правялі квест “Па старонках арфаграфіі”. Падчас квесту ўдзельнікам спатрэбілася праявіць не толькі эрудыцыю, кемлівасць, знаход-лівасць, але і спрыт, лоўкасць, артыстызм .Усе ўдзельнікі акцыі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Спадзяюся, што дадзеная акцыя абудзіла ў вучняў жаданне глыбей зазірнуць у таямніцы роднай мовы, звярнуцца да вытокаў і першаасновы нашай куль-туры.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава Іна Сяргееўна.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу