Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Баявая слава Магілёўшчыны

Гісторыя – своеасаблівы мост паміж прошлым і сучасным, сучасным і будучым.

Гераічная старонка баявой славы Магілёўшчыны цікавіць усіх сумленных грамадзян. Колькі падзей адбылося амаль за восем стагоддзяў! Колькі гераічных подзвігаў здзейснена! Колькі славутых імёнаў на вуснах нашчадкаў адважных продкаў, якія збераглі родную зямлю для будучых пакаленняў, для нас з вамі!

18 верасня вучні 6”Б” класа наведалі  Музей баявой славы Магілёўшчыны.З пачуццём гонару шасцікласнікі слухалі аповед пра баявую славу, пра гераічную мінуўшчыну. Мангола-татарскае нашэсце, разбуральная Лівонская вайна 1558-1583 гадоў, войны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў, паміж Расіяй і Швецыяй 1700-1721 гадоў. У 1708 годзе каля вёскі Лясная Слаўгарадскага раёна расійскае войска ўшчэнт разбіла шведаў, а ў 1812 годзе пад вёскай Салтанаўка Магілёўскага раёна вытрымала бой з напалеонаўскай арміяй.

Самай яркай старонкай гісторыі XX стагоддзя стала абарона Магілёва ў 1941 годзе, упісаная залатымі літарамі не толькі ў беларускі, але і ў сусветны летапіс.

Сучасным падлеткам было цікава ўсё: і выгляд патронаў, і наяўнасць палявых тэлефонаў, і канструкцыі мін, і пашкоджаныя часам салдацкія каскі, атрыбуты вайсковага адзення, разнастайная зброя. Гэта наша гісторыя. Баявая слава нашай зямлі. Хочацца пажадаць мірнага сучаснага, светлага будучага. А людская памяць – той астравок, які ўтрымае заўтрашні мірны дзень.

Класны кіраўнік 6”Б” класа
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу