Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Адкрыты дыялог “Маленькія жыццёвыя радасці”

Як зрабіць жыццё шчаслівым? Адкуль нараджаецца дзіва? Ці ведаеце вы сакрэт простага чалавечага шчасця? Зацікаўленыя вучні 6-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” шукалі адказы на гэтыя пытанні ў межах адкрытага дыялогу “Маленькія жыццёвыя радасці”.

Слова “hygge” нарвежска-дацкага паходжання, гэта арыгінальны і складаны тэрмін, што абазначае цэлую палітру вобразаў: дабрабыт, цеплыня, блізкасць, натуральнасць, стрыманасць…

Халодная паўночная краіна. Мала сонца. Большая палова года — пахмурнае надвор’е. У жыхароў Даніі не менш праблем са здароўем, маёмасцю, бяспекай, чым у іншых народаў свету. Аднак менавіта Данія  займае 1 месца па індэксу шчасця ў  агульным рэйтынгу ААН.     Чаму так? Адказваю: разам з сацыяльнай бяспекай жыцця хюгге ўваходзіць у іх мадэль дабрабыту. На першы план выносяцца камфорт і простыя жыццёвыя радасці. Хюгге нагадвае пра галоўнае ў нашым жыцці — клопаце аб самім сабе і сваіх блізкіх. Менш тэхналогій — больш прыроды, еднасць  і гармонія, дэталі, цёплыя ўспаміны  і інш. Гэты трэнд  шчасця і спакою вельмі папулярны ва ўсім свеце.

Давайце ж запрашаць у сваё жыццё філасофію хюгге: спачатку раз у месяц, потым — па выхадных, а ўжо пасля, гарантую, Вам так спадабаецца, што хюгге застанецца ў доме назаўсёды.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Алена Сяргееўна Кустава

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу