Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Пазакласнае мерапрыемства “О,край родны,край прыгожы!..”

Ёсць у сусвеце планета Зямля.
Ёсць на зямлі той краіна адна,
     А ў той краіне – прыстанішча, дзе
  Сэрца званчэйшыя песні вядзе.
                            Максім Танк

Беларусь – наша Радзіма. Усяго тры словы. Але колькі любові і пяштоты,гонару і радасці! Якуб Колас пісаў: “Няма ў чалавека нічога прыгажэйшага і даражэйшага, чым Радзіма. Чалавек без Радзімы - жабрак.”  І сапраўды, любоў  чалавека да сваёй Радзімы робіць яго духоўна багатым, чулым, адказным. А пачынаецца гэта любоў там, дзе ты нарадзіўся, дзе зрабіў першыя крокі,там, дзе зямля бацькоў, дзе родны кут.

Сёння вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” адправіліся ў падарожжа па сваёй малой радзіме. Падчас мерапрыемства вучні чыталі вершы Я.Коласа і Я.Купалы, Л.Геніюш і М.Танка, прысвечаныя роднаму краю, слухалі песні, удзелнічалі ў конкурсах “Складзі прыказку” , “Радня”. У межах праекта “Родная вуліца мая” заслухалі паведамленні пра ўзнікненне назваў вуліц, на якіх пражывае большаць вучняў  6 “Г” класа,”прагуляліся” па горадзе ў межах віктарыны    “ Тады і цяпер”.

Прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве. А гонар мацнее ад назапашвання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка. І толькі так узнікае неабдымная любоў да Радзімы.

Нам пашчасціла тут жыць і вучыцца…

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Л.У.Кузьмянкова

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу