Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

«Мілая матуля, сонейка ўгары»

Маці ў жыцці кожнага чалавека – самы блізкі і дарагі чалавек. Маці ўвасабляе дабро, пяшчоту і чысціню. Матчына сэрца не ведае  межаў. Яно трапяткое, міласцівае, мяккае. Ва ўсе часы вобраз маці захапляў мастакоў і натхняў на стварэнне вялікіх твораў мастацтва.

14 кастрычніка – Дзень маці, самае светлае і шчырае свята. З гэтай нагоды  вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” склалі паэтычны калейдаскоп “Мілая матуля, сонейка ўгары”, прысвечаны жанчыне-маці.

З асаблівым пачуццём любові і павагі рабяты дэкламавалі вершы, прысвечаныя яе вялікасці – Маці. “Рукі маці” Максіма Танка, “Маці” Петруся Броўкі,  “Я слаўлю маму” Міколы Ляшчуна, “Любіце маму” Антона Янкоўскага, “Да мамы” Лёлі Багдановіч… Сапраўды, бясконцая і сардэчная матчына любоў ва ўсе часы:

Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і ўсё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог!

На крылах натхнення і любові разносіліся ў вучнёўскім асяроддзі вершы-дыяменты, прысвечаныя вечнай тэме мастацтва – вялікасці матчынага сэрца. 

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу