10 кастрычніка ў першых класах адбылася гульня-падарожжа "Да нас Восень запрашаем". Настаўнікі падрыхтавалі для вучняў тэматычныя прыпынкі.
Першы прыпынак "Восень у лесе". Вучні на некаторы час ператварыліся ў лясных звяроў. Яны загадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях "Хто хутчэй", "Дапамагі вавёрачцы". Другі прыпынак "Восень у горадзе". Дзеці падрыхтавалі вершы пра восень, вывучылі восеньскую песню "Сонейка". Трэці прыпынак "Восеньскі настрой". Разам з спадарыняй Восенню вучні маглі адчуць сябе сапраўднымі мастакамі. Яны паказалі, як выглядае іх восеньскі настрой і стварылі плакат з дапамогай далоняў і фарбаў. Падарожжа вельмі спадабалася вучням.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev