Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Моўны турнір “Давайце вучыцца сваёй мове”

Беларусь! Тут незвычайна прыгожа і для натхнення прастор захапляючы, тут дарогі вядуць да сустрэч здзіўляючых, тут розных часоў скрыжаванні, тут душа танцуе, а цела сілу набірае. Тут вера акрыляе і погляд іншых паважаць дапамагае. Тут людзі — светлыя, добрыя, незвычайныя. І мова ў іх —звонкая, напеўная, жывая.

Не зраблю адкрыццё, калі нагадаю адвечнае: каб быць нармальным чалавекам, здаецца,  не шмат трэба. Бачыць, чуць, адчуваць, любіць, клапаціцца, берагчы. Вучні нашай школы ўсведамляюць неабходнасць валодання і ўжывання беларускай мовы ў рэаліях сённяшняга дня, таму і пазакласныя мерапрыемствы наведваюць з вялікім задавальненнем. Так, для вучняў 5 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” быў арганізаваны і праведзены моўны турнір “Давайце вучыцца сваёй мове”, дзе дзеці  практыкаваліся ў рашэнні лінгвістычных задач, разгадванні крыжаванак, рэбусаў, загадак.  Цудоўныя выказванні пісьменнікаў аб родным слове  яшчэ раз нагадалі нам: родная мова  дапамагае глыбей  зразумець сваю Айчыну. Яе словы — як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак.

Настаўнік  беларускай мовы і літаратуры
Алена Сяргееўна Кустава

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу