Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Абласны семiнар

15 кастрычніка 2019 года ў нашай школе праведзены практычныя заняткі на курсах павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Мэта: павышэнне прафесіянальных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў пытаннях выкарыстання сучасных метадаў і тэхналогій пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры.

Адкрыла семінар намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шпакава Ларыса Мікалаеўна. Яна прэзентавала дзейнасць навучальнай установы.

Кузьмянкова Людміла Уладзіміраўна прадставіла  тэарэтычны матэрыял па тэме: “ Сучасны ўрок: эфектыўнасць выкарыстання метадаў і прыёмаў”.

Пра асноўныя накірункі ў педагагічнай дзейнасці метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры расказала Петрачэнка Валянціна Сяргееўна. Падрыхтоўка да алімпіяды, удзел у творчых конкурсах, работа вучэбных кабінетаў беларускай мовы і літаратуры, аналіз мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы, навукова-даследчая дзейнасць, цэнтралізаванае тэсціраванне – пытанні, якія былі асвечаны  кіраўніком метадычнага аб’яднання.

Выкарыстанне музейнай педагогікі для мастацка-эстэтычнага развіцця і патрыятычнага выхавання – найважнейшы накірунак работы школьнага музея “Скарбы”. Гэта асноўная тэматыка выступлення Куставай Алены Сяргееўны.

Настаўнік гісторыі Шахоўская Наталля Іванаўна паведаміла пра Вялікую Айчынную вайну, падрыхтавала інфармацыю на падставе музея “Скарбы”.

Увазе ўдзельнікаў семінара быў прадстаўлены ўрок беларускай літаратуры ў 6-ым класе “Сэрцам народжаны спеў: каляндарна-абрадавыя песні”. Аллянкова Наталля Валер’еўна падрыхтавала ўрок, прадэманстравала высокі прафесіяналізм пры правядзенні  сучаснага ўрока.

Майстар-клас Шэндзеревай Іны Сяргееўны “Выкарыстанне эфектыўных метапрадметных метадаў і прыёмаў пры падрыхтоўцы да аліміпіяды”  сцвердзіў: крэатыўны настаўнік сёння шукае і знаходзіць, перамагаюць розум, праца, пошук, жаданне здзіўляць, уменне здзіўляцца.

Рэфлексійная дыскусія напрыканцы заняткаў стала лагічным завяршэннем мерапрыемства. Настаўнікі нашага метадычнага аб’яднання адказна працуюць, раскрываюць патэнцыял кожнай асобы, павышаюць узровень інтэлектуальнага развіцця вучняў, спрыяюць папулярызаці беларускай мовы, імкнуцца  да павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу