“Сэрцам роднага слова краніся” – пад такім дэвізам праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з 14 кастрычніка па 19 кастрычніка.
14 кастрычніка вучні 7”Г” класа знаёміліся з ладамі дзеяслова на ўроку, які падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава Іна Сяргееўна. Разнастайныя метады і прыёмы, выкарыстаныя на ўроку, дадатковы матэрыял, запаўненне кластара – усё садзейнічала дасягненню пастаўленых мэт і задач. Роднае слова, матчына слова. Дзень маці. 14 кастрычніка. Выхаваўчы аспект урока крануў да глыбіні душы.
Вучні шостых класаў віталі поры года падчас інфармацыйнай гадзіны, якая была праведзена Куставай Аленай Сяргееўнай у школьным музеі “Скарбы”.
Беларуская зямля – унікальная старонка з незвычайна цікавай гісторыяй, з таленавітымі людзьмі, жыццё якіх – прыклад інтэлекту, мудрасці. Пра гэта ўсё расказваюць “Знакамітыя музеі Беларусі”. У захапляльнае падарожжа па старонках гісторыі запрасіла сваіх вучняў і калег Кузьмянкова Людміла Уладзіміраўна 17 кастрычніка.
“Чароўны свет здзіўлення і даверу” рады быў сустрэць удзельнікаў і гасцей літаратурнага вечара 18 кастрычніка, які падрыхтавала і правяла Петрачэнка Валянціна Сяргееўна.
Мама, маці, матуля… Любімая, непаўторная, самая дарагая, “адзіная ў свеце”. 19 кастрычніка святочная імпрэза ў гонар самага галоўнага чалавека ў жыцці – маці – захапіла ўсіх цеплынёй, сардэчнасцю, шчырасцю. За пранікнёныя пачуцці ўдзельнікі і госці сказалі сардэчнае “дзякуй” настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Аллянковай Наталлі Валер’еўне.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завершаны, але працягваецца жыццё пад чыстым святлом такога роднага, непаўторнага, спеўнага матчынага слова, што ідзе побач заўжды.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
Петрачэнка В.С.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev