Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Чароўны свет здзіўлення і даверу

Беларуская мова, матчына мова, мова дзядоў нашых і прадзедаў… Ці не самы галоўны скарб нашай душы, нашага жыцця? Як натхняе, як акрыляе роднае слова, што ідзе з патаемных глыбінь беларускага сэрца!

Паэтычнае слова валодае загадкавай магічнай сілай, якая сагрэе ў халодную зімовую сцюжу, астудзіць спякотным летнім днём, нагадае пра імгненнасць зямнога існавання, акрэсліць такія простыя, такія зразумелыя жыццёвыя ісціны: дабрыня, міласэрнасць, спагада, каханне…

“Чароўны свет здзіўлення і даверу” – назва літаратурнага вечара, які быў праведзены 18 кастрычніка. Пранікнёныя паэтычныя радкі майстроў беларускага слова гучалі з вуснаў удзельнікаў мерапрыемства. Вучні адкрыта, шчыра чыталі літаратурныя шэдэўры, а перад вачамі, як наяве, паўставалі непаўторныя краявіды беларускай прыроды, прыгожай, вабнай, мілай, як само жыццё.

Успаміналіся нашы продкі, смелыя, храбрыя, адважныя. Продкі, якім “верыш свята”, дзякуеш за свабоду, за мірнае жыццё.

2019 год. 75 мірных год. Як не выказаць словы падзякі, не пакласці кветкі салдатам! “Пакладзіце кветкі салдатам!”

“О, каханне маё бясконцае…” Усё ў нашым жыцці з-за яго, для яго. А для чаго ж яшчэ?

Чалавек сярод людзей. Ці лёгка яму, непаўторнаму індывіду, знайсці гармонію зносін з такімі рознымі, такімі непадобнымі, аднак незвычайнымі, цікавымі людзьмі?

Пра ўсё гэта пісалі і пішуць класікі нашай беларускай літаратуры. А мы чытаем, захапляемся, радуемся, вучымся жыць у згодзе з самімі сабой, з усім светам. І ў дапамогу нам – “Чароўны свет здзіўлення і даверу”…

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу