Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Вандроўка

Найлепшая магчымасць пазнаёміцца са сваёй краінай – здзейсніць цікавую вандроўку па гарадах і мястэчках. 24 кастрычніка настаўнікі 3-х класаў арганізавалі для сваіх вучняў такую вандроўку і адправіліся ў міні-экскурсію па Беларусі.

Паглядзець на легендарны аўтамабіль, які стаў адным з сімвалаў Беларусі, забраць дадому яго цацачную копію дзеці змаглі пасля таго, як адправіліся ў падарожжа на завод БелАЗ у Жодзіна. Манеўранасць аграмаднай машыны лепшая, чым у легкавой, яго колы могуць выварочвацца амаль на 90 градусаў. А з-за неверагоднай вышыні ў кабіне няма падушкі бяспекі, бо махіне проста няма з чым сутыкнуцца на такім узроўні.

Таксама вучні наведалі музей валуноў у Мінску. Створаны ён у 1985 годзе і не мае аналагаў ва ўсім СНД.  Валунамі выкладзена карта Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, ўзгор'і. У музеі сабраны камяні з усёй краіны.

А яшчэ вучні наведалі кандытарскую фабрыку “Камунарка”. Экскурсіі на яе карыстаюцца велізарнай папулярнасцю. Вядома, дзе цукеркі, там дзеці. Варта бачыць, з якім захапленнем яны адсочваюць на канвееры кожную цукерку, як прыгожа ўсё гэта вырабляецца на сучасным абсталяванні.

Але прапанаваная вандроўка – толькі нагода для грунтоўнага знаёмства з нашай краінай. Памочнікамі ў гэтай справе могуць стаць і кнігі, прысвечаныя беларускай гісторыі, і мастацкія творы гістарычнага жанру.

Настаўніца пачатковых класаў Плятнёва В. А.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу