Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Падарожжа«Прыроды шчодрыя дары»

Восень прыносіць з собой не толькі дажджы ды холад, а і багаты ўраджай садавіны, гародніны, дары лесу, шматколернасць кветак.

Прырода на самай справе з'яўляецца неацэннай крыніцай усяго таго, без чаго наша жыццё наогул не было б магчыма.

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі.

31 кастрычніка настаўнікі 4-х класаў падрыхтавалі і правялі з вучнямі падарожжа “Прыроды шчодрыя дары”.  Наша гульня-падарожжа дапоўніла веды вучняў аб родным краі. Каб было  цікавей вандраваць, у госці да дзяцей завітаў казачны герой. Лясны гаспадар вельмі любіць дапытлівых, разумных дзяцей, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Гэта Лесавічок. Лесавічок падрыхтаваў для вучняў цікавыя заданні ў дарогу, каб не сумавалі і з карысцю правялі час.

Падарожжа адбылося па наступных гульнях: “З якога дрэва”, “Згубіліся словы”, “Зялёная аптэка”, «Экалагічнае асарці» .

Значэнне прыроды ў жыцці чалавека цяжка пераацаніць. Бо яна шчодра дзеліцца з намі ўсімі сваімі багаццямі – карыснымі і жыццёва неабходнымі рэсурсамі.

Настаўніца пачатковых класаў Плятнёва В. А.

<< Вернуться на предыдущую страницу