Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Карані, што жывяць сокам

У 2019 годзе адбыўся закрыты абласны літаратурны конкурс “І круціцца планета Куляшова”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння А.А.Куляшова. Паўлава Аліна Дзмітрыеўна, вучаніца 9”А” класа, узнагароджана дыпломам першай ступені за эсэ “Карані, што жывяць сокам” у намінацыі “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця”. Шчыра віншуем з перамогай і жадаем творчых поспехаў.

На карце Беларусі ёсць невялікая вёсачка – Саматэвічы. Чым яна знакамітая? У тым цудоўным куточку нашай незвычайнай Радзімы 105 год назад нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, паэт, перакладчык, сцэнарыст, філосаф.          Як сёння асэнсоўваецца эстэтычны патэнцыял твораў Аркадзя Куляшова?

Аркадзь Куляшоў стаў аўтарам першага зборніка “Росквіт зямлі” ў 16 год. Што ж цікавіла маладога паэта? Праца чалавека, стваральная, на карысць грамадству. Каханне, светлае, чыстае,  неабходнае… Каханне хвалюе ва ўсе часы, ва ўсе эпохі. Яго чакаеш, шукаеш, знаходзіш, губляеш, верыш, спадзяешся…  ўсё гэта для асалоды-радасці жыцця.

У літаратурнай спадчыне паэта ёсць верш “Мая Бесядзь”, у якім аўтар  вызначае сваё жыццёвае крэда. Аркадзь Куляшоў  сцвярджае, што толькі напружаная праца можа прынесці плён для чалавека і грамадства. Гэта бясспрэчная ісціна, актуальныя ва ўсе часы і ва ўсе эпохі.

Шматпакутная беларуская зямля. Якія выпрабаванні і пакуты вынесла ў трагічным XX стагоддзі! Трагічныя і гераічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны.  У вершах Аркадзя Куляшова гэтага часу дамінуюць трагічныя ноты. Жорсткая смерць і самаахвярны гераізм, пачуцці патрыятызму і воінскага абавязку – лейтматыў, які пранізвае ўсю ваенную лірыку. “Над брацкай магілай”, “Балада аб чатырох заложніках”… Паэтычныя радкі, якія кранулі мяне да глыбіні душы. Наша славутая гісторыя, наша смелая гісторыя XX cтагоддзя. Хацелася б шчыра, каб смеласць і славутасць гісторыі краіны, планеты ў цэлым, у XXI стагоддзі і вечна былі выключна мірнымі. А голас паэта гучаў на ўсю моц, праслаўляючы мірную, стваральную працу зямлян.

Росквіт зямлі… Пра гэта марыў Аркадзь Куляшоў. Пра гэта марыць кожны сумленны грамадзянін.

Яшчэ хочацца прыгадаць нізку вершаў “Маналог”. “Адзіным дрэвам дружбы мы раслі…” Сімвал дрэва абсалютызуецца і становіцца прадметам філасофскага разважання аб жыцці і смерці. У дрэва ёсць карані, якія жывяць яго сокам, а галоўнае – дрэва дае насенне, крыніцу вечнасці. Жыццё няспыннае, яно непадуладнае сілам зла.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу