Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край

Загадкавая беларуская зямля з неразгаданымі таямніцамі, чарадзейнымі мясцінамі, з фантастычнымі куточкамі, якія вабяць, прыцягваюць людзей рознага ўзросту з усіх краін планеты Зямля.

Мая Магілёўшчына! Цудоўны край. Колькі славутасцей! Палац Пацёмкіна ў Крычаве, помнік Пятру Мсціслаўцу ў Мсцілаўлі, Бабруйская крэпасць, вёска Лясная ў Слаўгарадскім раёне, Палацава-паркавы комплекс у вёсцы Жылічы, фальварак Талстых у вёсцы Грудзінаўка, Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна, Блакітная крыніца пад Слаўгарадам…

Блакітная крыніца – гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1985 года. Чым жа здзіўляе Блакітная крыніца? Крыніца – эталон празрыстасці і чысціні беларускіх падземных вод. Валодае цудадзейнымі якасцямі, якія вылечваюць розныя хваробы. Спрыяе здзяйсненню запаветных жаданняў усіх тых, хто тройчы пабудзе каля Сіняга калодзежа, акунецца і пяройдзе жыватворную крыніцу.

Блакітная крыніца падобна на празрыстае люстэрка, у якім адбіваецца ўсё, што хочацца ўбачыць, адчуць, уявіць. Вада ў возеры-люстэрку чысцюткая, нібы беларуская душа, мае незвычайны ізумрудны колер, які здаецца то блакітным, то бірузовым у залежнасці ад часу сутак.Тэмпература вады плюсавая. Практычна не мяняецца на працягу года.

Мільёны год жыве Крыніца. Чаму такая назва? Блакітная крыніца мае багатае прошлае. І канешне – шмат легенд. У старажытнасці, калі вада ў крыніцы біла слупам вышынёй з чалавечы рост, возера лічылася сакральным аб’ектам, дзе размешчана свяцілішча для рэлігійных абрадаў. А калі прыйшло хрысціянства на гэтыя землі, то Блакітную крыніцу асвяцілі і выкарыстоўвалі як месца для хрышчэння.

Блакітная крыніца пад Слаўгарадам – помнік, які ахоўваецца дзяржавай. 14 жніўня штогод тут праводзіцца багаслужэнне ў гонар Іісуса Хрыста, Жыватворнага Крыжа і святых братоў велікамучанікаў Макавеяў. На тэрыторыі Крыніцы дзейнічае культурна-рэкрэацыйны комплекс: купелі, царква, свяшчэнны камень, цэнтр экалогіі.

Вось такое цудоўнае месца ёсць на Магілёўшчыне. Сябры, вывучайце родны край! Ведайце ўсё, што звязана з роднай зямлёй! Разгадвайце таямніцы зямлі! І – жывіце!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу