Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Вандраванне пе роднай краіне

Галоўнай задачай мерапрыемства, якое падрыхтавалі і правялі Слабко С. Л. і бібліятэкар Буранкова В. В., стала выхаванне грамадзяніна і патрыёта Рэспублікі Беларусь. Настаўніца на прыкладах дапамагла ўсвядоміць сувязь мінулага з сучасным, стварала ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, аформіла выставу, прапанавала паглядзець невялікі ролік пра Радзіму. Вучні расказвалі вершы пра Беларусь, успомнілі прыказкі і прымаўкі. Размаўлялі пра нашых славутых продкаў.

Была праведзена віктарына пра горад Магілёў. Дзеці глядзелі слайды пра горад на Дняпры, адказвалі на пытанні.

У канцы мерепрыемства бібліятэкар пажадала ўсім вучням наступнае: "Мы і далей будзем нястомна вывучаць багацце сваёй краіны. Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быў сказаць: "Люблю цябе, Белая, Белая Русь!".

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу