Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

У чаканні цуда…

Разам з Новым годам да нас прыходзіць зімовая казка, чаканне цуда.Усім вядома, што тыя, хто добра паводзіў сябе ўвесь год, атрымаюць ад Дзеда Мароза падарунак. Але як Дзядулю даведацца, што хоча паслухмяны хлопчык або дзяўчынка?.. “Напісаць да яго ліст!”- адкажам мы.

Нездарма кожны год на пачатку снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень напісання лістоў да Дзеда Мароза. Да сусветнай акцыі  далучыліся і вучні         5 “В”і 7 “Г” класаў, якія вырашылі напісаць  лісты да галоўнага героя навагодніх святаў з просьбай выканаць самую запаветную мару. Ці так проста гэта зрабіць? З чаго пачынаць? Што папрасіць?

Сямікласнікі далі малодшым сябрам, карысныя парады, якіх трэба прытрымлівацца пры напісанні ліста. Кожны ліст пачынаецца са звароту да адрасата. Не трэба адразу прасіць падарунак. Спачатку трэба пацікавіцца, як Дзядуля пажывае, спытаць пра яго здароўе, пра тое, як ён правёў лета, і абавязкова падзякаваць за падарунак, які Вы атрымалі ў мінулым годзе. Затым ужо нагададаць пра свае добрыя ўчынкі і папрасіць жаданы падарунак. Закончыць ліст трэба віншаваннямі з Новым годам і добрымі пажаданнямі.

Перш чым адправіць свае лісты да адрасата, рабяты прынялі ўдзел у навагод-няй віктарыне. Падчас правядзення віктарыны дзеці адказали на пытанні : “Хто такі Дзед Мароз?”, “Дзе ён жыве?”, “ Колькі яму год?”, “ Як называюць Дзеда Мароза ў іншых краінах? ”. Адгадалі загадкі, успомнілі любімыя навагоднія песні. Час праляцеў непрыкметна…

Калі Вы яшчэ не напісалі ліст да галоўнага чарадзея навагодняй ночы, то зараз самы спрыяльны час! А мы нагадаем вам адрас: Дзеду Марозу, Белавежская пушча, п/а Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць 225063.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава Іна Сяргееўна

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу