Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Там жыве пригажосць чалавечага сэрца

Існуе прыгожая легенда пра тое, што дрэва чалавечага жыцця пачынаецца з тонкага і гнуткага парастка дзяцінства. Ад таго, хто і  як будзе даглядаць гэты парастак, залежыць будучая гнуткасць і прыгажосць дрэва. Так  і ў жыцці — ад таго,  хто і як у школе, сям’і, соцыуме ўплывае на нашых дзяцей, залежыць іх далейшае жыццё. Школьнаму музею матэрыяльнай і духоўнай культуры “Скарбы” адводзіцца асобая роля ў выхаваўчым працэсе школы, бо музей з’яўляецца дзейсным сродкам фарміравання духоўнага стрыжня чалавека.

Не зраблю адкрыццё, калі нагадаю: нашы вучні з вялікім задавальненнем  наведваюць экспазіцыю школьнага музея “Скарбы”. Шкада толькі, што рэчы не могуць казаць. Інакш яны паведамілі б нам гісторыю далёкіх продкаў, трохі сумную, але такую цёплую і блізкую. Я веру, што ў кожнай рэчы ёсць душа. Яна захоўвае цеплыню дотыку чалавечых рук, энергетыку майстра, аўру, тайну. Менавіта таемнае і незвычайнае вабіць сённяшніх тынэйджараў. Таму падчас сустрэчы закраналіся пытанні гендарнай  камунікацыі, вясельнай абраднасці, наяўнасці белага колеру ў традыцыях і абрадах беларусаў і інш. Жадаючы адзін аднаму здароўя, дабрабыту, жыццёвай сілы і мудрасці, наведвальнікі музея прыйшлі да высновы: урокі ДАБРЫНІ, СПАГАДЫ, ЖЫЦЦЯ трэба беражліва захоўваць у скарбніцы сваёй душы.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
А. С. Кустава

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу