Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Літаратурная  гасцёўня “Я прыйшоў да Вас…”

28 сакавіка  адзначае свой 85 год нараджэння вядомы беларускі культурны дзеяч Кастусь Цвірка. Ва ўстанове адукацыі вучнямі 8-ых класаў была прэзентавана  літаратурная  гасцёўня “Я прыйшоў да Вас…”, прысвечаная  юбіляру.

Плёнам шматграннай дзейнасці беларускага пісьменніка, гісторыка, этнографа, фалькларыста, перакладчыка, краязнаўцы і выдаўца сталі кнігі паэзіі, прозы, гісторыка-краязнаўчыя нарысы і эсэ, працы этнаграфічнага характару, даследаванні аб жыцці і творчасці У.Сыракомлі, А. Міцкевіча, Я.Чачота, пераклады кніжак для дзяцей.

На жаль, мала каму вядома, што Кастусь Цвірка з’яўляецца заснавальнікам шматтомнай серыі “Беларускі кнігазбор”.Гэта стала знакавай падзеяй не толькі ў яго біяграфіі, але і ўвогуле ў беларускім кнігавыданні. У ходзе рэалізацыі выдавецкага праекта, распачатага ў 1996 годзе, складаецца ўнікальная бібліятэка. Яна ахоплівае лепшую літаратуру, якая была створана на зямлі Беларусі ад узнікнення пісьменства да сучаснасці, у тым ліку пераклады на беларускую мову з лацінскай, польскай, яўрэйскай і іншых моў.

Падчас літаратурнай гасцёўні вучні паведамілі пра навуковую, творчую і выдавецкую дзейнасць К.Цвіркі, праслухалі запісы вясельных песень, сабраных К.Цвіркам на Полаччыне, Петрыкаўшчыне і Стаўбцоўшчыне.

Будучы чалавекам зямным, у добрым сэнсе гэтага слова, К.Цвірка ведае цану рукам і душы.На працягу ўсяго свайго жыцця паэт імкнецца дайсці да сутнасці, да ісціны. Яго непакоіць пытанне: як чалавек павінен жыць? Спадзяемся, што чытаючы творы К. Цвіркі, маладое пакаленне беларусаў таксама задумаецца пра гэта і абавязкова адшукае ісціну жыцця.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу