Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Запрашаем у сялянскую хату

Сёння музей матэрыяльнай і духоўнай  культуры “Скарбы” ва ўстанове адукацыі сустракаў вучняў 6 “Г” класа на эскурсію ў сялянскую хату, мэтай якой было пазнаёміць з прадметамі быту сялян, іх прызначэннем.

Сустрэла  вучняў гаспадыня сялянскай хаты – кіраўнік музея духоўнай і матэрыяльнай культуры “Скарбы” Кустава Алена Сяргееўна. Дзякуючы ёй, дзеці даведаліся пра асаблівасці вясковага інтэр’еру, пра традыцыі нашага народа. Вучні з задавальненнем слухалі аповед пра беларускае нацыянальнае адзенне і пра беларускія стравы, пра мужчынскія і жаночыя абавязкі, а таксама цікавым адкрыццём было і тое,што абавязкі былі і ў дзяцей малодшага  ўзросту.

Завяршэннем экскурсіі стала цікавая беларуская народная гульня “Падушачка”. Змест гульні. Дзеці станавіліся ў круг, перадаючы адзін аднаму падушачку, гаварылі словы:
Падушачка,падушачка,мая пухавая!
Малодачка,малодачка,мая маладая!
Каго люблю,каго люблю,таго пацалую.
Падушачку пухавую таму падарую!

На слове”падарую” той вучань, у руках якога падушачка, і той, якому павінны перадаць яе, абдымаюцца.

Сустрэча праходзіла ў цёплай, простай, нязмушанай атмасферы, і вучні прыйшлі да высновы, што любіць сваё зусім проста і ёсць за што.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры 
Кузьмянкова Л.У.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу