У першы дзень зімовых канікул вучні 5-6-х класаў наведалі выставу-кірмаш музея гісторыі горада Магілева “Анёл, майстар і добрыя справы”.
Вырабы з гліны, вязаныя цацкі, лялькі, паштоўкі – гэта сапраўдныя анёлы з добрай душой, бо зроблены залатымі і цёплымі рукамі магілёўскіх майстроў.
Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй жыцця беларускай нацыянальнай цацкі, вытокі якой у глыбокай старажытнасці. Таксама падзівіліся і непаўторным прыёмам сучаснага аздаблення цацак.
Падчас экскурсіі рабяты адчулі сапраўды святочны навагодні настрой, бо ў прасторы выставачнай залы пануе атмасфера дабрыні і любові, радасці і цуду. І гэта не дзіва, бо казка – побач! Яна прыляцела да нас на крылах анёлаў-чарадзеяў, каб зрабіць нас дабрэйшымі, чысцейшымі і мудрэйшымі.
Класны кіраўнік 5 “Г” класа
Аллянкова Наталля Валер’еўна
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev