Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Вясёлыя каляды

Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у нашай школе існуе даўно.

Каляды – адно з самых любімых свят як у дзяцей, так і ў дарослых. Мы чакаем ад яго нейкага асаблівага настрою, марым аб здзяйсненні жаданняў ды недзе ў душы, далёка-далёка, усё ж такі верым у цуд.

Нашыя продкі таксама з нецярпеннем чакалі Калядаў і таксама спадзяваліся на лепшае. Як і мы зараз. Толькі вось традыцыі святкавання былі крыху іншымі чым сёння. Зараз у нашай культуры змяшалася вельмі шмат розных плыняў. Гэта тычыцца таксама і навагодніх святаў. Ці гэта добра, ці дрэнна – не ведаем. Зараз нам нікуды не схавацца ад іншых культур. Ды і ці трэба? Адзінае, што важна – не забываць сваю.

У наш  век электрычнасці  гэта ўсё мала зразумела, але раней у гонар адраджэння Бога-Сонца ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад агульнаю назвай – Каляды.

На Беларусі па афіцыйным календары ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня. Але ж язычніцкія Каляды не мелі дачынення ані да католікаў, ані да праваслаўных.

Старадаўнія калядныя святкаванні добра захаваліся. Відаць, невыпадкова, бо Каляды былі аднымі з самых вялікіх святаў нашых продкаў. Традыцыі святкавання перадаваліся з пакалення ў пакаленне, пакуль не дайшлі да нас.

9 снежня вучні 1-ых класаў пазнаёміліся з традыцыямі святкавання калядак, з гісторыяй свята, яго галоўнымі атрыбутамі.  Мерапрыемства праходзіла на беларускай мове, дзеці самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове, разыгрывалі з дапамогай лялек эпізоды з калядных гульняў.

Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу