Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Зямля бацькоў – зямля святая!

Такімі словамі пачалося сёння займальнае падарожжа па славутых мясцінах Бацькаўшчыны для вучняў 9 “А” класа.

Падрыхтаваўшы фотавыставу, удзельнікі вандроўкі пазнаёміліся з багатым і слаўным жыццём беларусаў ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XXI стагоддзя.

Шматлікія гістарычныя падзеі, гераічныя мясціны, славутыя імёны сталі нечаканым адкрыццём для рабят. Архітэктурнай манументальнасцю і выкшталцонасцю здзівілі і ўразілі касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску, Мірскі замак на Гродзеншчыне, памесце Козел-Паклеўскіх на Гомельшчыне, Свята-Мікольскі манастыр у Магілёве, Камянецкая вежа на Берасцейшчыне, Сафійскі сабор у горадзе Полацку на Віцебшыне.

Прыгадалі рабяты і сем цудаў Беларусі, якімі славіцца наша зямля: Радзівілаўскі Нясвіж, крыж Льва Сапегі, возера Нарач, Мінскі абраз Божай Маці, Полацкі Сафійскі сабор, паэму “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, падводную лодку Казіміра Чарноўскага.

Усе гэтыя дзівы пераконваюць зноў і зноў у неабходнасці смела, з гонарам і годнасцю несці сваё высокае званне – людзі зямлі беларускай!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу