Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Беларускае нацыянальнае адзенне

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета. Сапраўды. Калі мы кажам "беларус", то абавязкова хочам уявіць, як ён выглядае, як апрануты.

Гістарычнае развіццё беларускага народнага адзення адбывалася ў непасрэднай сувязі з прыродна-кліматычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Засцерагаючы чалавека ад холаду і спёкі, адзенне адпавядала таксама маральным патрабаванням, задавальняла эстэтычныя густы. У розныя часы і па-рознаму яно выконвала магічную і абрадавую функцыі, служыла сродкам адрознення паводле сацыяльнага паходжання, роду заняткаў. Па састаўных частках касцюма, спосабу нашэння, па кампазіцыйна-дэкаратыўнаму афармленню, каларыту і арнаментыцы можна было дазнацца, з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост.

Сама назва - Беларусь, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, этнографы, паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці радзіны, з выпадку радасці ці жалобы.

Асноўны элемент касцюма як у жанчын, так і ў мужчын – сарочка. Казалі, што раней, перш, чым надзець сарочку, неабходна было выканаць сорак работ. Лён, з якога шылі кашулі, меў неверагодную сілу. Нашы продкі называлі яго “божай свечкай”, і лічылі, што адзенне, зробленае з лёну, абараняе ад рознай нечысці. Яшчэ адзін абавязковы элемент нацыянальнага касцюма – пояс – у беларусаў таксама з’явіўся нездарма. Ён служыў абярэгам і нагадваў сімвал сонца.

Вылучаюць 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):  мяшчанскі, шляхецкі, сялянскі.

Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

Беларускі сялянскі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Вучні трэціх класаў з цікавасцю і захапленнем  вандравалі па гістарычных старонках узнікнення і развіцця беларускага нацыянальнага касцюма. Трэцякласнікі з вялікім задавальненнем  параўноўвалі,  вылучалі агульнае і адметнае. Вандроўка атрымалася  змястоўнай.

Зайцава Э.В., Раманава Л.В.,
Кулікоўская В.У., Буевіч Ю.У.

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу