Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Вучэбныя заняткі па беларускай мове: прадметная кампетэнцыя настаўніка

26 снежня 2019 года было праведзена метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: “Вучэбныя  заняткі па беларускай мове: прадметная кампетэнцыя настаўніка“. Форма правядзення – семінар-практыкум.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны актуальныя пытанні выкладання беларускай мовы. Кампетэнтнасны падыход да навучання беларускай мове. Прадметныя кампетэнцыі, прадугледжаныя вучэбнай праграмай па беларускай мове.

Метапрадметныя кампетэнцыі і міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай мовы. Аналіз другога этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні па беларускай мове. Правядзенне вучэбных заняткаў па адной і той жа тэме ў розных класах адной паралелі.

Пры выкананні практычнай часткі быў зроблены аналіз вучэбных заняткаў і іх фрагментаў, накіраваных на фарміраванне і развіццѐ адпаведных прадметных кампетэнцый. Былі распрацаваны заданні, накіраваныя на фарміраванне і развіццѐ рытарычнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў. Здзейснены падбор і створаны кампетэнтнасна арыентаваныя заданні да ўрокаў беларускай мовы. Змадэляваны фрагменты ўласных вучэбных заняткаў.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання В.С. Петрачэнка

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу