Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Водгулле далёкіх вёснаў

          Свет мастацкай літаратуры захапляльны і незвычайны, як само жыццё. Цячэ жыццёвая дарога, прыносячы новыя факты і падзеі. З’яўляюцца новыя імёны і творы. Аднак нязменным застаецца жаданне чытача трымаць у руках сапраўдную кнігу, вандраваць разам з яе героямі па вірлівых зямных сцежках-дарожках, знаходзячы незвычайнае ў звычайным, шукаючы адказы на шматлікія паўсядзённыя пытанні, перажываючы за лёс герояў… І сёння на кожным кроку чуваць водгулле далёкіх вёснаў.

          16 лютага 1925 года ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці  ў сям’і чыгуначніка нарадзіўся Іван Якаўлевіч Навуменка. Малая радзіма пісьменніка – маляўнічы куток Палесся з лясамі, поўнымі птушыных спеваў, балотамі і палямі. Іван Якаўлевіч адносіўся да таго пакалення, чыё юнацтва было апалена вайною. Шаснаццацігадовым юнаком сустрэў вайну будучы пісьменнік. У  складаных акупацыйных умовах зблізку пабачыў жахі вайны, рана стаў дарослым, рана спазнаў цану дружбы. Пазней яго назавуць песняром юнацтва, песняром “сямнаццатай вясны”, бо ў літаратуру ён прыйдзе са сваім любімым героем, са сваёй тэмай ”хлопцаў-равеснікаў”, вернасць якой захавае на ўсё літаратурнае жыццё.

          Першая публікацыя Івана Навуменкі адбылася ў 1955 годзе, а першы зборнік апавяданняў “Сямнаццатай вясной” пабачыў свет на два гады пазней. Цэнтральнай тэмай для Навуменкі таго перыяду была праблема падлеткаў, і ён развіваў яе ў цэлай серыі празаічных зборнікаў (“Хлопцы-равеснікі” (1958), “Таполі юнацтва” (1966), “Снежань” (1958), “Пераломны ўзрост” (1958), “Трымценне дубовага ліста” (1962)).
Найбольш важнае дасягненне – тры звязаныя між сабой раманы пра маладых людзей, заспетых вайной: “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак трэці” (1973).          

          У 70-я і 80-я гады героі Навуменкі становяцца больш разважлівымі, яны спрабуюць зразумець асноўныя сацыяльныя, эканамічныя, экалагічныя, ідэалагічныя праблемы сучаснасці.

Многія  творы пісьменніка перакладаліся на ўсходнеславянскія і іншыя мовы.
Іван Навуменка быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
Памёр Іван Якаўлевіч Навуменка 17 снежня 2006 года.

          6 лютага 2020 года адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі. Сямікласнікі расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова. Прыгадвалі ўспаміны блізкіх людзей, якія ведалі пісьменніка. Дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных твораў.
Атмасфера літаратурнай вечарыны была насычана прыемным водарам-водгуллем далёкіх вёснаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Петрачэна В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу