Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Карагод дзіцячых цацак

Адкрытая лекцыя "Карагод дзіцячых цацак"

          Дзяцінства- важнейшы перыяд чалавечага жыцця, яркае, непаўторнае, творчае жыццё.
Забаўляць дзяцей трэба было заўсёды. І не толькі забаўляць, але і развіваць іх уяўленне, фантазію, узбагачаць жыццёвы вопыт. Дзеля гэтага спакон вякоў людзі выраблялі цацкі, прыдумвалі розныя гульні, пацешкі, забаўкі, звязаныя з рэальным жыццём. Майстры выраблялі цацкі з саломы, гліны, тканіны і іншых матэрыялаў. Немаўлятам вешалі фігуркі птушашак над калыскай. Падрасталі дзеткі-цацкі станавіліся больш складанымі, бацька або брат майстравалі малым коніка на колах. У больш старэйшым узросце расла цікавасць да цацкі, створанай сваімі рукамі.
          20 лютага 2020 г. для вучні 6 "В" класа былі слухачамі адкрытай лекцыі "Карагод дзіцячых цацак"школьнага музея матэрыяльнай і духоўнай культуры "Скарбы". Рабяты пазнаёміліся з музейнымі прадметамі, а менавіта з калекцыяй цацак 20 стагоддзя. Асаблівую цікавасць у сучасных падлеткаў выклікала "лялька на слупках". Амаль забытая сёння гэта цацка захоўвае адну з самых цікавых загадак народнага мастацтва. А старадаўняе ўяўленне пра тое, што лялька можа "ажыць" надзялялі яе магічнай сілай і прымушалі сялян пабойвацца гэтай сілы. Таму ляльку рабілі без вачэй, каб не ўбачыла, без ног, каб не дагнала, без рук, каб не абдымала.
          Падчас лекцыі вучні задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі, праводзілі паралелі з функцыямі тых цацак, што прадаюцца ў сучасных крамах. Бясспрэчна адно: цацка- своеасаблівы мост ва ўяўленні дзіцяці паміж рэальным жыццём і светам яго летуценняў, матэрыял для гульні, самастойнай творчасці, шлях да пазнання жыцця.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Кустава А.С.

 

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу