Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
У вянках лясоў і стужак рэк.
М. Шаўчонак
Конкурс “Знаўца беларускай мовы”
Прагучалі святочныя фанфары з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, ускалыхнулі трапяткім гучаннем сэрцы школьнай моладзі і падаравалі свята. А святы любяць усе: і дзеці, і дарослыя.
27 лютага для вучняў 6-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г. Магілева” было праведена пазакласнае мерапрыемства “Знаўца беларускай мовы”, дзе вучні змаглі праявіць інтэлект, спрыт і знаходлівасць.
Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні “Перакладчык”, “Рыфмаванка”, “Магічныя лічбы”, “Метаграма”, “Незвычайнае пасланне”, “Залацінкі народнай мудрасці” і інш.
Удала справіўшыся з усімі заданнямі, шасцікласнікі пераканаліся, што родная мова жыве па сваіх законах і сакрэтах. А адчуць іх трэба душой і сэрцам, бо “словы роднай мовы — як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак”. А жыццё, як вядома, любіць ініцыятыўных, дапытлівых, тых, хто знаходзіцца ў пошуку новых адценняў родных слоў.
Настаўніца беларускай мовыі літаратуры
Кузьмянкова Л. У.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev