Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Спазнаём  малую радзіму

2019 год – Год малой  радзімы.  Якая яна, мая малая радзіма? Які ён, мой Магілёў? Чым адметны мой  мікрараён Юбілейны?

На гэтыя хвалюючыя пытанні спрабавалі знайсці  адказ вучні 7”А” класа, наведаўшы школьную бібліятэку 18 красавіка, пазнаёміўшыся з выставай “Спазнаём малую радзіму”.

Сотні год квітнее пад блакітным небам  наш родны горад.

Калі падняцца высока ў неба, то з вышыні птушынага палёту бачыцца  (калі глядзець на поўдзень) прыгажун Днепр, які віецца стужкай-змейкай, – мой любімы горад.

Які ж ён, мой Магілёў? Гэта прыгожыя вуліцы і завулачкі, што аднолькава шыкоўныя ў любую пару года: у зімовы марозны дзень і ў летнюю спёку, ранняй вясной і залатой восенню. Давайце пройдземся па пешаходнай вуліцы Ленінская, артэрыі горада. Своеасаблівасць яе (гістарычная назва – Вялікая Садовая) падкрэсліваюць памятныя пано на фасадах будынкаў, што маюць гістарычную, архітэктурную і культурную каштоўнасць.

Гісторыя пакінула гораду багатую спадчыну: Барыса-Глебская царква, Капліца Святой Велікамучаніцы Параскевы, Архікатэдра Трох Свяціцеляў, Палац архіепіскапа Св.Георгія Каніскага, Свята-Мікольскі жаночы манастыр… Зямны спакой  горада ахоўваюць часам маўклівыя званы храмаў, дазваляюць упэўнена адчуваць сябе ва ўласным доме, ствараючы асабісты дабрабыт, дабрабыт таго месца, дзе ты нарадзіўся і дзе маеш вялікае шчасце жыць.

Нельга не любіць нашу малую радзіму!

Ёсць у горадзе незвычайнае месца. Мікрараён Юбілейны. Вы наведвалі бульвар Юбілейны? Вы гулялі па вуліцы Каралёва? Вы ўзыходзілі на ўзвышша, дзе бачна, як удалечыні цячэ Днепр, у нізіне – дамы-свечкі,  над усім – блакіт-бездань шчаслівага неба?

Прыемна бываць тут у спякотны летні дзень і цёплым майскім вечарам. Сядзіш, слухаеш ледзь улоўны шум дняпроўскіх хваль, чуеш маўклівы звон Свята-Мікольскага храма – і жывеш. Радасна. Шчасліва. За спінай – наш горад,  наша сучаснае, наша будучае,  багатае, надзейнае, шчаслівае.

Такія думкі-высновы гучалі падчас шчырай размовы-дыскусіі падлеткаў, настаўнікаў, загадчыцы бібліятэкі.

Сямікласнікі натхнёна чыталі паэтычныя творы магілёўскіх мастакоў слова: Анастасіі Кананковай, Людмілы Хлімановіч, Фёдара Мацькова, Ігара Благава, Леаніда Осіпава.

І сапраўды, наш родны Магілёў – самае лепшае месца на Зямлі! Няхай квітнее мая малая радзіма сёння і заўжды! Спазнаць малую радзіму – зведаць шчасце і радасць ад жыцця!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу