Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Жыві, мая мова, жыві, мой народ!

          Сёння, у беларускамоўны чацвер, вучняў 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” на сустрэчу з беларускім мастацтвам запрасіла літаратурная гасцёўня “Жыві, мая мова, жыві, мой народ!”
          Падчас сустрэчы прыхільнікі роднага слова размаўлялі, захапляліся, жартавалі па-беларуску. Сапраўдную асалоду і задавальненне выклікалі у рабят творы славутых сыноў бацькоўскай зямлі: Р.Бардуліна, У.Караткевіча, Я.Сіпакова, М.Мятліцкага.
          Эмацыянальна і ўзрушана прагучала беларускае слова з вуснаў удзячных нашчадкаў – вучаніц 10 ”А” класа Казлоўскай Аляксандры і Сушко Вольгі. Аматары беларускага слова натхнёна дэкламавалі вершы-прысвячэнні У.Караткевічу, М.Багдановічу – вялікім зямлякам, мастакам, творцам і змагарам за права “людзьмі звацца”.
          Сапраўды, родная мова з'яўляецца крыніцай, адкуль мы чэрпаем мудрасць, мужнасць і моц. Жыві, мая мова, жыві, мой народ!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу