Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Паэзіі радок чароўны

Паэзіі радок чароўны
Словы дзіўныя і суладныя,
Мілагучныя, дужа вабныя;
          Словы спеўныя, рыфмы звонкія,
  Ты, паэзія, - справа тонкая.
                                                                           В.Жуковіч

          Кажуць паэзія – гэта “музыка слоў”, “жывапіс, які чуюць”. Свет паэзіі – свет пачуццяў, эмоцый і вобразаў. На пярэдадні Сусветнага дня паэзіі вучні 4-х класаў завіталі на паэтычную сустрэчу “Паэзіі радок чароўны”, дзе гучалі вершы У.Карызны, М.Пісьмянкова, Ю.Свіркі, В.Жуковіча аб Беларусі.  Навучэнцы захапляліся маляўнічай беларускай прыгажосцю, пачулі ціхі шолах лісця ў лесе, вяселую гаворку невялікіх рачулак, развітальнае курлыканне журавоў ў восеньскім небе.
          Эмацыянальна і ўзрушана прагучала беларускае слова ў гонар роднага горада Магілева, напісанае паэтамі літаратурнага аб’яднання “Ветэран” В.Карпечанкі і Г.Лазюк.
          Словамі з вершаў М.Маляўкі, Л.Дайнекі, А.Русака выказалі вялікую падзяку і нізкі паклон тым, хто дажыў і падарыў нам мірнае неба і спакой.
          На словы аўтараў-паэтаў Я.Купалы, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, Э.Агняцвет гучалі песні ў выкананні беларускіх выканаўцаў.
          Столькі новага і цікавага пазналі вучні з радкоў вершаў. А колькі яшчэ нязведанага і таямнічага тоіць у сабе паэзія. Прыемнага новага пазнання вам!

Загадчык бібліятэкі Худалей Г.М.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу