Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Сэрца на далоні часу

          Як імгенна ляціць час! Мяняюцца эпохі, мяняюцца падзеі, мяняюцца людзі. Чалавечая памяць захоўвае ўсё, што адбывалася. Чалавек – у цэнтры ўсіх падзей, у цэнтры Сусвету.

          “Сэрца на далоні часу” – назва літаратурнай гадзіны, якая была праведзена 2 красавіка падчас беларускамоўнага чацвярга з вучнямі 6, 8 класаў.

          Шмат выступленняў было прысвечана лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, заслужанаму работніку культуры Беларусі, паэту-франтавіку, нашаму славутаму земляку Аляксею Васільевічу Пысіну. “Я перад вамі з памяццю сваёй”, “Мы свет нанова адкрываем”, “Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне вечнасцю здаецца жыта”… – радкі, якія па-новаму асэнсоўваюцца сучасным пакаленнем. Пакаленнем, якое па-сапраўднаму працягвае традыцыі сваіх гераічных землякоў.

          2020 год. Год, калі наша Беларусь адзначае 75-годдзе з дня Вялікай Перамогі. Перамога. Вайна. Словы, што на вуснах кожнага беларуса. Вайна. Подзвіг. Герой-салдат. Жанчына на вайне. Кніга лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар” – споведзь жанчын-удзельніц Вялікай Айчыннай вайны. Шчырыя словы-прызнанні, якія кранаюць да глыбіні душы.

          Сэрца на далоні часу. Наша сэрца на нашай далоні. А час няхай будзе зорным, каб далонь была пранізана іскрыстым светам-ззяннем.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу