16 красавіка 2020 года свой юбілей адзначае пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык і педагог Анатоль Канстанцінавіч Клышка.
Жыццёвы і творчы шлях А.Клышкі непарыўна звязаны з народнай адукацыяй і нацыянальнай культурай беларускага народа. Аднак у пешую чаргу з імём Анатоля Канстанцінавіча звязана выданне беларускага буквара, які ўбачыў свет у далёкім 1969 годзе.
Скласці буквар – гэта смелае рашэнне для чалавека маладога ў методыцы і навуцы. Перш чым узяцца за працу, Анатоль Клышка перегледзіў каля 200 айчынных і замежных буквароў, пазнаёміўся амаль з 500 метадамі навучання грамаце, з гісторыяй пісьма. Так з’явілася кніга, якая стала маленькай энцыклапедыяй Беларусі для мільёнаў дзяцей.
На маю думку, кожны ў творчасці Анатоля Клышкі можа знайсці кнігу на свой густ. Тым, хто цікавіцца прыродай роднага краю, багаццем беларускай флоры і фаўны, раю пазнаёміцца з кнігай “У лясах Белавежы”, а тым, хто любіць загадкі, звярнуць увагу на кнігі А.Клышкі “Вярэнька загадак”, “Тысяча арэшкаў”. Аматары гісторыі з задавальненнем прачытаюць кнігу “Францыск Скарына , альбо Як да нас прыйшла кніга”. Што такое скарагаворкі ведаюць усе. А што такое языкаломкі? Паспрабуйце, калі ласка, паўтарыць: “У бабра торба дабра.Добра бабру: торба добра ў бабра.” Альбо гэтую: “Петрылі, петрылі – нічога не дапетрылі і толькі выпетрылі”. Атрымалася? Зацікавіліся? Тады для Вас кніга “Прыгарашчы языкаломак”, у якой сабраны ўсе языкаломкі Анатоля Клышкі.
Чытайце цікавыя кніжкі, забаўляйцеся, жартуйце і расціце вялікімі і разумнымі!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава І.С.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev