Школа дабрыні, сардэчнасці і хараства
Усе віды мастацтва падначалены найвялікшаму з мастацтваў- мастацтву жыць на Зямлі. ( А. Брэхт)
Жыццё багата на розныя праявы: навука, тэхніка, вытворчасць, спорт, мастацтва. Розніца паміж імі істотная. Адны з іх удасканальваюць пачуцці і загартоўваюць характар, другія, наадварот, носяць спыжывецкі інтарэс.
Вось ужо каторы год запар школьнікі нашай краіны з пятага па дзявяты клас вывучаюць прадмет "Мастацтва", праграма якога мае маральна-эстэтычную скіравасць. І гэта невыпадкова, бо XXI стагоддзе парушыла звыклую сувязь чалавека з прыродай, натуральныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. А чароўны свет мастацтва спрыяе разуменню таго, што лепшыя праявы чалавечай душы, рук і сэрца дастаткова простыя і, на першы погляд, звычайныя.
Вось, напрыклад, да якіх высноў прыйшлі юныя аматары мастацтва нашай школы:
1. Сапраўдны мастак жыве, каб несці людзям радасць, дабрыню, вечныя каштоўнасці.
2. Радасць і любоў- вялікія пачуцці, сэнс жыцця на зямлі.
3. Мастацтва выхоўвае спагадлівасць і сардэчнасць.
4. Навучыся разумець, Чалавек, што ты жывеш у свеце цудаў і хараства.
Сапраўднае мастацтва натхняе, а сапраўдны мастак, на думку дзіцячага пісьменніка В. Біянкі, "павінен валодаць розумам мужчыны, сэрцам жанчыны і дзіцячай верай у цуд, імя якому- Жыццё!"
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Алена Сяргееўна Кустава
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev