Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Яго Вялікаць – Падручнік

      Падручнікі - кнігі, па якіх вучацца ў школе. Яны заўсёды пад рукой         у вучня. Сёння ва ўстанове адукацыі вучні 6 “Г” класа звярнуліся да гісторыі ўзнікнення падручнікаў на беларускай мове. У ходзе мерапрыемства высветлілася, што ўнармаванасць беларускага правапісу была дасягнута толькі пасля 1918 года, калі ў свет выйшла школьная граматыка Тарашкевіча.
     Вучні з цікавасцю паслухалі паведамленні пра старажытных пачынальнікаў кнігадрукавання, пра першы беларускі буквар, з цікавасцю разглядалі фотаздымкі старажытных кніг, параўноўвалі тагачасныя падручнікі з сучаснымі. Напрыканцы мерапрыемства віктарына спрыяла замацаванню атрыманых ведаў.
      Прыйшлі да высновы, што падручнік – кніга вельмі незвычайная. Чытач мастацкага твора можа загарнуць яго адразу ж. А падручнік трэба не проста чытаць, але і запамінаць інфармацыю, змешчаную ў ім. Падручнікі бяруць вучняў за руку і вядуць у свет навукі, таму быць аўтарам падручніка - гэта вялікая адказнасць.


Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
                                                         Кузьмянкова Л. У.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу