Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

«Рэха мінулых дзён»

І маўчыць зямля бясконцым болем
Колькі год. У роспачы, адна.
Жухне цішынёю наваколля
У жалобе юная вясна.
Алесь Казека

          Сёння, у беларускамоўны чацвер, вучні 10-х класаў прынялі ўдзел у літаратурнай замалёўцы “Рэха мінулых дзён”, прысвечанай памяці трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
          Больш за трыццаць гадоў прайшло з таго часу, але рэха бяды і сёння набатам б’ецца ў сэрцы кожнага з нас. 26 красавіка 1986 года 69 чалавек самааддана змагаліся з агнём, ратуючы ўсё чалавецтва ад ядзернай пагрозы. Нізкі паклон смелым і самаадданым выратавальнікам – сціплым героям сваёй справы!
          Наступствы чарнобыльскай трагедыі знайшлі адлюстраванне ва ўсіх відах мастацтва. Сёння рабяты выказалі словы падзякі героям- выратавальнікам, дэкламуючы выразна-пранікнёныя вершы беларускіх паэтаў: М. Мятліцкага, А. Казекі, А. Грачанікава, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Дуксы, Н. Дзямідавай.
          Напрыканцы сустрэчы вучаніца 10 “А” класа Казлоўская Аляксандра голасам душы і сэрца прачытала верш Міколы Мятліцкага “Урок, якога не было ў Бабчынскай школе”. Верш-боль, верш-крык, верш-памяць, верш-заклік:

Думайце, дзеці Зямлі.
Возьмеце Заўтра ў рукі
Свет наш трывог і бодаў,
Ад якасці вашай навукі,
Ад сутнасці вашай і ведаў
Залежыць гісторыі крок…

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу