Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны

          З мэтай пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў групах падоўжанага дня 2-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва” прайшла віктарына  “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны”.
       Падрыхтоўка да яе пачалася загадзя. Падчас прагулак дзеці разам з выхавацелямі назіралі за раслінамі на школьным двары, знаёміліся з першацветамі на клумбах, вызначалі ўзрост дрэва па спіле пня, прымалі ўдзел у гульнях “Раз, два, тры, да бярозы бяжы”, “Адгадай дрэва па апісанню” . У школьнай бібліятэцы вучні падбіралі кнігі да выставы “З любоўю да прыроды”.
       Усе набытыя веды спатрэбіліся ім пры правядзенні віктарыны. Дзеці паўтарылі правілы паводзін у прыродзе, пагаварылі пра расліны і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, успомнілі беларускія казкі пра жывёл, загадкі пра птушак і насякомых, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “З якога дрэва лісток”, “Згубіліся словы”, “Збяры букет”.
       Мерапрыемства дапамагло вучням не толькі ўбачыць прыгажосць і разнастайнасць роднай прыроды, але і лепш зразумець, што ўсё жывое навокал патрабуе беражлівых адносінаў і аховы.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу