Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Велікодныя забаўкі

Сёння  школьны музей  матэрыяльнай  і духоўнай культуры “Скарбы” ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” сустракаў вучняў 5 “Г” класа на пазакласнае мерапрыемства “Велікодныя забаўкі”, мэтай якога было пазнаёміць  вучняў  з  гісторыяй   свята  Вялікдзень, зацікавіць нашай  культурай,  народнымі  традыцыямі.

І сапраўды, дзе ж, як не ў беларускай хаце, акунуцца па-сапраўднаму ў атмасферу  перадвелікоднага тыдня? Вучні даведаліся, што кожны дзень тыдня быў важным ў жыцці продкаў, а таксама прыйшлі да высновы, што традыцыі, няхай і не ўсе, але захаваліся і зараз. Дзякуючы экспазіцыі музея, дзеці самі сталі ўдзельнікамі велікодных забавак: паспрабавалі распісаць яйкі, а таксама з задавальненнем пагулялі ў “Біткі”, “Перакаці яечка” і іншыя гульні.

Вялікдзень- вялікае  хрысціянскае  свята,  калі  вышэйшыя  сілы  могуць  выканаць  любое  пажаданне, сказанае  ранкам. Развітваючыся, усе сказалі адзін аднаму толькі добрыя і шчырыя словы падзякі за час, які бавілі разам, бо ў Чысты чацвер, як ужо даведаліся, чыстыя і светлыя павінны быць не толькі цела, а думкі, пажаданні і справы. Галоўнае - верыць у гэта і жыць у згодзе з самім сабой.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры 
Кузьмянкова Л.У.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу