Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Зноў кнігу ў рукі я бяру

Зноў кнігу ў рукі я бяру...

          “Кніга – гэта шчаслівае імгненне адкрыцця свету,” – так пісаў наш знакаміты зямляк, паэт-лірык Аляксей Пысін. Сапраўды, кніга – гэта архіў слоў і мастацтва, гэта акно ў свет і падмурак культуры. Ва ўсе часы кніга была і застаецца важнай крыніцай пазнання навакольнага свету, адным з лепшых сродкаў выхавання чалавека.

          Нездарма штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. На Магілёўшчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў тройчы. У 2001 годзе свята прымаў Мсціслаў, у 2007 – Шклоў, у 2013 – Быхаў. У гэтым годзе свята кнігі і слова прайшло 7 верасня ў старажытным “горадзе белых начэй” – Бялынічах.

          З нагоды свята ў беларускамоўны чацвер вучні 6-х класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа ў мінулае беларускай кнігі і наведалі гарады Полацк, Тураў, Нясвіж, Мір, Бялынічы. Узгадалі гісторыю старажытнага Полацка і яго слаўнага сына Францыска Скарыну, князеў Радзівілаў і Міндоўга, філосафаў і гуманістаў Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага, мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулю, які нарадзіўся на слаўнай бялыніцкай зямлі… Выстава кніг “Сівая мінуўшчына” ў школьнай бібліятэцы стала сапраўдным адкрыццем і трывалым падмуркам на шляху да пазнання гісторыі нашай краіны.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Наталля Валер’еўна

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу