Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Адам Мицкевич

Калі ж дазволіш Божа, мне ў той край вярнуцца,
З выгнання горкага, каб дома апынуцца…
Адам Міцкевіч

 

          Ці любіце Вы падарожнічаць? Ці цікавяць і прывабліваюць Вас новыя мясціны? Ці есць у Вас жаданне спазнаць гісторыю роднай Беларусі, успомніць яе славутых сыноў? Тады запрашаем Вас разам з вучнямі 8 “Г”  класа ў віртуальнае падарожжа па музею-сядзібе Адама Міцкевіча, які ў гэтым годзе адзначае 100 гадоў з часу заснавання.     

          І вось мы з Вамі ў Завоссі. Завоссе - вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, бо тут нарадзіўся, тут быў шчаслівы, тут сваё сэрца пакінуў адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва - Адам Міцкевіч.
Першыя дакументальныя ўспаміны аб Завоссі паходзяць з 1775 года, калі шляхціч рода Рымвідаў, гербу “Пагоня”, Ёзаф Міцкевіч (родны брат дзеда Адама) з Навагрудскага павета падаў заяву ў Навагрудскі суд на шляхціча таго ж павета М.Яновіча, уладальніка маёнтка Завоссе, аб спагнанні з Яновіча пазыкі ў суме больш за 700 злотых. Справа ў судзе разглядалася некалькі разоў, і ў выніку Яновіч, які не змог выплаціць пазыку, па рашэнню суда павінен быў аддаць сядзібу Завоссе Міцкевічу як заклад. Праўда, жыць тут браты Міцкевічы пачалі аж праз 3 гады пасля суда, сілай забраўшы тое, што ім належала па праву.

          Праз 20 гадоў пасля трагічных абставін маёнтак Завоссе пераходзіць ва ўласнасць Мікалая Міцкевіча, бацькі Адама. Тут у яго і нарадзіўся ў ноч з 24 на 25 снежня, ноч нараджэння Хрыста, сын Адам, якому наканавана ў будучым мець неўміручую славу. У гэтым доме прайшло яго дзяцінства, тут падлеткам праводзіў кожны год летнія канікулы, сюды ляцеў закаханы студэнт, а потым настаўнік з Коўна, каб быць бліжэй да любімай дзяўчыны Марылі Верашчакі з Туганавіч, што недалека ад Завосся.

          Перад намі паўстаюць драўляныя будынкі, пакрытыя чаротам, у цэнтры -  аднапавярховы дом з ганкам, насупраць яго свіронак (лямус), далей абора, гумно, лазня каля стаўка, студня-жураў і інш. Двор абнесены моцнай агароджай, бо, як у тыя часы казалі: “шляхціч у сваёй загродзе – роўны ваяводзе”. Каля дома разбіты кветнікі, растуць дрэвы, дэкаратыўныя кусты. Сама сядзіба размешчана ў нізіне паабапал палёў, толькі з аднаго боку ўзвышаецца вялізная гара Жарнова ,якую Міцкевіч упамінае ў паэмах. Ёсць тут і невялікія гаёчкі з хваёвых  дрэў.

          Пераходзячы з пакоя ў пакой, мы бачым, як некалькі год жылі і гаспадарылі і што найважнейшымі ў іх жыцці былі сям’я, праца, зямля. З ганку заходзім ў сені. Сені дзеляць, як звычайна ў такіх дамах, сядзібу на дзве паловы, адна для паноў, другая – для чэлядзі. Дзверы направа вядуць у вялікі пакой – сталовую. З гэтага пакоя адны дзверы вядуць у гасцёўню, другія – да спальні. За спальняй есць яшчэ малы пакойчык і аптэчка. У другой палове дома месцілася абслуга, а побач з ёй камора для запасаў. Кухня і пограбня выходзілі на агарод.

          Вялікую цікавасць уяўляе двухпавярховы свіронак. Унізе знаходзяцца розныя гаспадарчыя прылады і прыстасаванні, у тым ліку: жорны, бочкі для квашэння агуркоў і капусты, кубельцы для сала, засекі для збожжа, вагі і шмат іншага. На версе – летняя хата, пакойчык Адама ў летнія часы, калі прыязджаў на спатканне з Марыляй. На падлозе тут, як і ў тыя часы, ляжыць скура мядзведзя, стаяць ложак, стол, дарожны куфэрак і іншыя рэчы.

          Да нядаўняга часу недалёка ад дома расла вялізная трохсотгадовая ліпа. Каля яе ляжаць шмат вялікіх камянёў. Гэта ліпа сваім ценем давала дзецям у летнюю спёку прытулак, тут было ўлюблёнае месца забаў Адама з братамі і кузэнамі. Старую ліпу некалькі гадоў таму зламала бура, у дрэва ўдарыла бліскавіца. Але застаўся вялікі пень, з якога пайшла ў рост новая ліпа…..

          Наша віртуальнае падарожжа падыходзіць да завяршэння. На маю думку, кожны з нас атрымаў магчымасць адчуць атмасферу дома тых даўніх часоў, спыніцца, запаволіць свой бег па жыцці, скарыстацца выпадкам, каб праз кароткі візіт перажыць вялікія ўражанні былой праўдзівай гісторыі.

Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры Шэндзерава І.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу