Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

25.09.2020 Бел. Четверг

Падарожжа "Архітэктурныя помнікі Беларусі"

          Усе віды мастацтва маюць як шмат агульнага, так і шмат адрознага. Ідучы за ведамі ў школу ці ў краму за пакупкамі, адпачываючы ў парку ці на дзіцячай пляцоўцы, мы знаходзімся ў архітэктурным асяроддзі. Кожная архітэктурная пабудова выконвае пэўныя функцыі. Так, напрыклад, Сафійскі сабор у Полацку выконвае культавую функцыю, а Камянецкая вежа- абарончую. Але архітэктура ў першую чаргу здзіўляе нас сваім маштабам. Менавіта пытанням архітэктурных формаў і стыляў была прысвечана сустрэча вучняў 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва".

          Старшакласнікі з энтузіязмам прыгадалі характэрныя асаблівасці такіх стыляў як барока і класіцызм, выявілі адметнасці раманскага і гатычнага стыляў у архітэктурных помніках Беларусі, паразважалі наконт знешняга і ўнутранага аблічча найславутнейшых будынкаў Беларусі, а таксама правялі геалакацыю з кожнай вобласцю нашай слаўнай Беларусі. Велічны Косаўскі палац, арыгінальная Нацыянальная бібліятэка ў Мінску, славутая Брэсцкая крэпасць, Ратуша ў Магілеве, сучасны Віцебск з вышыні птушынага палёту,

          Мірскі і Нясвіжскі палац, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета не пакінулі абыякавымі ніводнага школьніка.

          Напрыканцы сустрэчы вучні падзяліліся ўласнымі разважаннямі ад убачанага і пачутага і прыйшлі да высновы, што, сапраўды, "архітэктура, нібы музыка ў камяні, гучыць у стагоддзях.

Настаўніца беларускай
мовы і літаратуры А. С. Кустава

<< Вернуться на предыдущую страницу