Ветлівымі словамі трэба даражыць
“Калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” –
Ветлівыя словы чую ад людзей.
Ветлівымі словамі трэба даражыць,
З ветлівымі словамі лёгка жыць!
Ветлівыя словы… Як часта іх трэба гаварыць? А ці патрэбны яны ў зносінах паміж людзей? Вось гэта і высвятлялі вучні 3 “А” класа разам з бібліятэкарам Худалей Г.М. у час правядзення пазнавальнай гульні “Ветлівымі словамі трэба даражыць”. Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Сусветнага дня прывітанняў, аб незвычайных прывітаннях у розных народаў свету. Гучалі вершы пра ветлівыя словы. А праз гульню “Крама” і “Падкажы “чароўнае слова””, дзеці вучыліся выкарыстоўваць словы прывітання, удзячнасці і падзякі.
Сустрэча была пазнавальнай, цікавай і карыснай. Хочацца спадзявацца, што вучні з задавальненнем будуць выкарыстоўваць ветлівыя словы ў штодзённым жыцці.
Загадчык бібліятэкі
Худалей Г.М.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev