Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Прыроды шчодрыя дары

          15 кастрычніка ў другіх класах прайшла гульня-віктарына "Прыроды шчодрыя дары".

          Настаўнікі падрыхтавалі для вучняў не звычайную віктарыну, а сапраўднае восеньскае свята. У кожным класе сярод дзяцей былі вылучаны Восень, Верасень, Кастрычнік, Лістапад, Цар - змей, якія дапамагалі сваім настаўнікам праводзіць віктарыну і рабілі мерапрыемства яркім і захапляльным.

          Верасень прапанаваў дзецям скласці прымаўкі пра восень з рассыпаных слоў, загадваў загадкі і дапамог зрабіць інсцэніроўку песні "Лянок".

          Кастрычнік апавядаў пра свята Пакровы і паказаў, як у даўнія часы дзяўчаты варажылі на замужжа, выкарыстоўваючы кляновае лісце.

          Лістапад жа прынёс садавіну і гародніну, якую вучням трэба было адгадаць навобмацак.

          Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым і забаўляльным, але і прынесла вучням новыя веды.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу