Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Падарожжа

Падарожжа "Гістарычныя помнікі Беларусі"        

            Для новай сустрэчы ў беларускамоўны чацвер 29 кастрычніка настаўнікі чацвертых класаў выкарысталі форму завочнага падарожжа. Мэта занятка – выхоўваць у вучняў чалавечнасць, развіваць уменне бачыць, разумець і адчуваць прыгожае вакол , ва ўсіх сферах жыцця. Не выходзячы з вучэбнага кабінета, дзеці вандравалі па прасторах роднай зямлі. Шырока выкарыстоўваліся тэхнічныя сродкі, малюнкі, фотаздымкі. Дзеці знаёміліся з абрысамі роднага краю, робячы прыпынкі на тэматычных станцыях. Такі актыўны прыём дае магчымасць выявіць, развіваць здольнасці, цікавасць, таленты вучняў.

       Абуджэнне  фантазіі і мыслення выклікала паглыбленнае знаемства з дзейнасцю Ф. Скарыны, які, як даведаліся вучні, галоўны сэнс свайго жыцця бачыў у служэнні простаму люду, не чакаючы ніякай падзякі, які так цёпла і пераканаўча пісаў аб прызванні чалавека любіць сваю родную зямлю!

     Такія заняткі западаюць у душы вучняў, спрыяюць вывучэнню духоўнай спадчыны беларускага народа.

<< Вернуться на предыдущую страницу