Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Літаратурнае падарожжа “Па старонках творчасці Васіля Віткі”

          Першакласнікі толькі пачынаюць вывучаць беларускую мову. І таму, каб выклікаць   цікавасць  да  роднага слова,  5 лістапада 2020 года выхавацелі груп  падоўжанага дня 1-ых класаў Іоффе І.Л. і Трусава Н.В. запрасілі сваіх выхаванцаў  адправіцца ў літаратурнае падарожжа “Па старонках творчасці Васіля Віткі”.

   Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, слухалі яго вершы, шукалі адказы на загадкі і матэматычныя задачы, самі прымалі ўдзел у інсцэніроўках вершаў Віткі .

       Весела прайшла рухомая гульня “Капялюш”, у аснову якой быў пакладзены верш паэта.

Дзеці любяць маляваць, таму малюнкі для выставы па творах В.Віткі былі цікавыя і разнастайныя.

    На працягу ўсяго мерапрыемства гучала родная мова. І няхай не ўсе першакласнікі размаўлялі па-беларуску, але выконвалі песню “Пра добрую мышку і мудрую кошку”  выдатна.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу