Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мова: цікава і займальна

          12 лістапада 2020 года выхаванцы груп падоўжанага дня 2-х класаў сабраліся на віктарыну “Мова: цікава і займальна”.
       Выхавацелі Атрохава Н.М. і Пахаўцава Л.Б. нагадалі вучням, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
      Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Асабліва спадабаўся конкурс “Нечаканыя пераўтварэнні”. У словах былі пераблытаны літары. Паставіўшы кожную літару на сваё месца, каманды атрымалі назвы жывёл  і птушак.
     Напрыканцы заняткаў былі падведзены вынікі. Выхаванцы прыйшлі да высновы, што наша мова цудоўная і непаўторная і вывучаць яе вельмі цікава і займальна.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу