І вечная мудрасць паэзіі…
Паэзія – чароўны свет, які вабіць, захапляе, інтрыгуе…
Паэзія – далёкая зорка, прыгожая экзатычная краіна, што ўяўляецца нам у снах ці марах, кліча да сябе, прываблівае ўсіх, хто неабыякавы да прыгожага, узвышанага.
На літаратурным вечары “І вечная мудрасць паэзіі” гучалі ўрыўкі з балад Тамаша Зана “Свіцязь-возера”, “Цыганка”, з бурлескна-травесційнай літаратуры XIX стагоддзя “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, з паэмы Францішака Багушэвіча “Кепска будзе!”. Далёкае і блізкае жыццё XIX стагоддзя паўставала перад вачыма ўдзельнікаў мерапрыемства. І ўсе асэнсавалі: “юдзі Божыя” маюць трывалую веру ў дабро.
Вершы Янкі Купалы, Якуба Колас, Максіма Багдановіча запрашалі ў свет роздуму, захаплення, прыгажосці, пошуку сябе ў такім няпростым, але вельмі вабным свеце.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?
Лірызм паэтычных твораў Уладзіміра Дубоўкі не пакінуў ніводнага слухача раўнадушным. Своеасаблівая малітва за Беларусь “О Беларусь, мая шыпшына”, пейзажна-філасофскі верш “Залатая асенняя раніца…”. Вучні прадэманстравалі майстэрства ў дэкламацыі паэтычных шэдэўраў.
Асобная старонка была прысвечана любімым творам беларускіх паэтаў-віртуозаў. Гучалі творы пра прыгажосць беларускай прыроды, пра сілу чыстага, светлага кахання, пра мужнасць і гераізм беларускага народа, пра славутыя старонкі мінулага, разважанні пра сэнс чалавечага жыцця, пра сутнасць асобы … Усё было ад душы, з любоўю, натхнёна.
Паэзія – гэта тая сіла, што надае жыццю высокі сэнс, робіць яго змястоўным і прывабным, абуджае ў чалавеку нястрымнае памкненне да прыгажосці, гармоніі са светам.
Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры Петрачэнка В.С.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev