Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Я беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі

          Традыцыйна, у беларускамоўны чацвер, школьны музей матэрыяльнай і духоўнай культуры “Скарбы” гасцінна запрасіў сваіх наведвальнікаў, вучняў 6-х класаў, на этнаграфічную экскурсію-аповед “Я беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”
          Панарама народнага жыцця, прадстаўленая ў экспазіцыі музея, уражвае і здзіўляе адначасова. Як прыемна апынуцца ў беларускім асяроддзі! Дакрануцца да спрадвечнай беларускай спадчыны! Адчуць духмяны пах жытняга хлеба, што ляжыць на лаўцы пад ручніком… Зазірнуць у сціплы матулін куфар і пяшчотна ўсміхнуцца някідкім дзявочым строям… Падысці да дзіцячай люлькі і пачуць ціхую ласкавую калыханку…
          Як жа гэта проста і прыемна адначасова! Як жа хораша адчуваць сябе часткай беларускай гісторыі, якая пачынаецца тут, сярод бабуліных і дзядулевых рэчаў, такіх родных і мілых сэрцу, дзякуючы якім мы з гордасцю і годнасцю кажам: “Я беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу